ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2021, 13:37

У Беларусі вызначаны парадак здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны парадак правядзення і (або) выканання здзелак або іншых юрыдычна значных дзеянняў пры ажыццяўленні банкаўскіх, а таксама іншых фінансавых аперацый пры дапамозе смарт-кантрактаў. Адпаведная пастанова праўлення Нацыянальнага банка нумар 428 ад 24 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў Нацбанку, прыняты дакумент рэгламентуе правядзенне і (або) выкананне здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў, устанаўлівае агульныя патрабаванні да ўладальнікаў смарт-сістэм, вызначае працэдуру прадастаўлення пацвярджэння правядзення і (або) выканання здзелак з дапамогай смарт-кантрактаў.

Раней у Беларусі права праводзіць і выконваць здзелкі з дапамогай смарт-кантракта было прадастаўлена рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у рамках прававога эксперыменту. Гэта было прадугледжана дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ад 21 снежня 2017 года. Затым указам нумар 148 "Аб лічбавых банкаўскіх тэхналогіях" ад 18 красавіка 2019 года такім правам былі таксама надзелены Нацыянальны банк і ўдзельнікі міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі.

"Прымяненне смарт-кантрактаў у банкаўскай сферы дазволіць пашырыць магчымасці дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, будзе садзейнічаць узмацненню канкурэнцыі на фінансавым рынку, дасць магчымасць павысіць аперацыйную эфектыўнасць крэдытных арганізацый, а таксама знізіць іх выдаткі, у тым ліку часавыя", - растлумачылі ў банку.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі