Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2019, 19:02

У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў высокарэнтабельныя арганізацыі, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за першае паўгоддзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2019 года нумар 772, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, да такіх арганізацый аднесены ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя", РУП "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах", ААТ "Прамагралізінг".

Адпаведная частка прыбытку (даходу) павінна быць пералічана ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця штомесяц роўнымі долямі ў лістападзе-снежні не пазней за 25-е чысло кожнага месяца.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі