Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2018, 17:40

У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2018 года нумар 268 вызначаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за 2017 год. Такая інфармацыя размешчана на сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, высокарэнтабельныя арганізацыі пералічаць у фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку па выніках работы за 2017 год звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2005 года нумар 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах), што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў, і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця", штомесяц роўнымі долямі з красавіка па кастрычнік 2018 года.

У гэтым пераліку 29 арганізацый. У іх ліку адкрытыя акцыянерныя таварыствы "КБ Радар", "Мазырсоль", "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", "Гомельтранснафта Дружба", "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", "Мінскі завод колавых цягачоў", "Медпласт", рэспубліканскія ўнітарныя вытворчыя прадпрыемствы "Граніт", "Белмедпрэпараты", камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы "Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг", "Тэндарны цэнтр Мінгарвыканкама", Беларускі навукова-даследчы інстытут транспарту "Транстэхніка".

Міністэрству фінансаў даручана да 31 студзеня 2019 года прадставіць у Савет Міністраў звесткі аб выкананні гэтай пастановы.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі