Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2019, 14:27

У Беларусі выцераблена каля трэці плошчаў лёну

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выцераблена 29 працэнтаў плошчаў лёну. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 18 ліпеня, лён выцераблены на 15,1 тыс. га.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны са 187,7 тыс. га, што складае 8,68 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 21,1 працэнта ад плана (71 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 17 працэнтаў плошчаў (56,2 тыс. га), Гродзенскай - 6,48 працэнта (21,1 тыс. га), Мінскай - 5,36 працэнта (26,9 тыс. га), Магілёўскай - 3,43 працэнта (10,8 тыс. га). У Віцебскай вобласці ўборку толькі пачынаюць: збожжавыя ўбраны з 0,5 працэнта плошчаў (1,77 тыс. га). Усяго па краіне намалочана 592,1 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,6 ц/га.

Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 57,8 працэнта плошчаў (452,9 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2897,6 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 8940,8 тыс. т (68,8 працэнта да плана), сена - 614,3 тыс. т (64,8 працэнта), сіласу - 328,5 тыс. т (1,8 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі