ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2020, 12:07

У Беларусі выцераблена больш за палавіну плошчы лёну

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выцераблена 25 тыс. га лену, што складае 51,3 працэнта ўборачнай плошчы. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 31 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 636 тыс. га, што складае 29 працэнтаў запланаванай плошчы. Пэ тэмпах работ лідзіруе Гомельская вобласць, дзе ўбрана 48,7 працэнта (165,7 тыс. га) плошчы ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 46,5 працэнта плошчы (157,1 тыс. га), Гродзенскай - 35,6 працэнта (113,3 тыс. га), Мінскай - 24,5 працэнта (118,9 тыс. га), Магілёўскай - 15,2 працэнта (51,3 тыс. га), Віцебскай - 7,91 працэнта (29,9 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 2,437 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,3 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,6 ц/га). У планах аграрыеў - сабраць у гэтым годзе 8 млн т збожжа (без уліку кукурузы).

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 695,1 тыс. га (84,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана 626,4 тыс. т сена (62 працэнта ад плана), 12,123 млн т сенажу (96,2 працэнта) і 499,4 тыс. т сіласу (2,6 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтаваны 41 працэнт ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі