Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2019, 12:00

У Беларусі выраслі продажы яблыкаў, знізіліся - агародніны і бульбы

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першым паўгоддзі выраслі продажы яблыкаў, знізіліся - агародніны і бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы Белстата па продажы асобных харчовых тавараў арганізацыямі гандлю (без уліку мікраарганізацый), паведамляе БЕЛТА.

Так, продажы свежых яблыкаў за паўгода выраслі на 17,8 працэнта амаль да 47 тыс. т. У цэлым свежых фруктаў і агародніны прадалі на 5,8 працэнта больш (147,4 тыс. т) у параўнанні з першым паўгоддзем 2018-га. Пры гэтым агародніны і грыбоў, а таксама бульбы сталі купляць менш - на 9,7 працэнта і 6,5 працэнта адпаведна.

Продажы мяса і мясных прадуктаў змяніліся нязначна - знізіліся на 0,5 працэнта да 288 тыс. т. Рыбы і прадуктаў купілі 43,3 тыс. т - на 1,2 працэнта больш.

Рэалізацыя мучных кандытарскіх вырабаў вырасла на 5,6 працэнта да 56,7 тыс. т, цукрыстых вырабаў - на 6,7 працэнта да 42,1 тыс. т.

Сярод напіткаў найбольш прыкметна павялічыліся продажы мінеральнай вады - на 17,1 працэнта да 15 974 тыс. дал.

Паводле даных Белстата, доля айчынных тавараў у агульным аб'ёме продажу прадуктаў харчавання найбольш высокай была ў такіх групах, як мяса і мясныя прадукты (99,8 працэнта) і масла сметанковае (99,9 працэнта), 100 працэнтаў прададзеных яек - беларускай вытворчасці. Са спіса аналізуемых тавараў імпартаваўся ўвесь аб'ём рысу, доля свежых фруктаў і арэхаў айчыннай вытворчасці ў агульным аб'ёме продажаў склала 6,8 працэнта.

У справаздачы па асобных нехарчовых таварах, якія рэалізавалі ў першым паўгоддзі арганізацыі гандлю (без уліку мікраарганізацый), найбольш прыкметны рост продажаў аўтамабіляў (на 44,8 працэнта да 24,3 тыс. штук), піламатэрыялаў (на 24,6 працэнта), абутку (на 18 працэнтаў), верхняга адзення (на 16,6 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі