Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2024, 11:49

У Беларусі ўжо нарыхтавана 16 працэнтаў травяных кармоў ад плана

Фота з архіва
Фота з архіва
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўжо нарыхтавана 16 працэнтаў травяных кармоў ад плана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 чэрвеня, травы першага ўкосу скошаны на 1,091 млн га (77,7 працэнта ад запланаванага). Нарыхтавана 79,9 тыс. т сена (11,4 працэнта), 5,414 млн т сенажу (40,7 працэнта) і 201,6 тыс. т сіласу (0,98 працэнта). Усяго плануецца атрымаць больш за 9,8 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 16,3 працэнта.

Шматгадовых траў на ворнай зямлі падсеяна 86,2 працэнта ад неабходнага аб'ёму.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі