Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2020, 15:17

У Беларусі ўводзіцца забарона на вываз грэчкі, цыбулі і часнаку

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на вываз асобных відаў тавараў за межы краіны. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 185, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У пераліку тавараў, адносна якіх уводзіцца часовая забарона, грэчка, грэцкія крупы, цыбуля-сеянка, цыбуля рэпчатая і часнок. Гэтыя тавары забаронена вывозіць незалежна ад краіны іх паходжання, у тым ліку пры змяшчэнні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту.

Гэта забарона распаўсюджваецца таксама на тавары, якія змешчаны пад мытныя працэдуры да ўступлення ў сілу названай пастановы і фактычны вываз якіх з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з гэтымі мытнымі працэдурамі ажыццяўляецца пасля ўступлення яе ў сілу.

Міністэрству замежных спраў даручана праінфармаваць Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай забароне, а таксама ўнесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі ЕАЭС аналагічных мер.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу трох месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі