Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2022, 17:18

У Беларусі ўстаноўлены стаўкі экспартных пошлін на лесаматэрыялы

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2021 года нумар 795, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Дакумент устанаўлівае стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі, якія вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Памеры ставак дыферэнцыраваны ў залежнасці ад глыбіні апрацоўкі прадукцыі", - сказалі ў прэс-службе.

У прыватнасці, устаноўлены адзіныя стаўкі вывазных мытных пошлін у памеры 100 еўра за 1 куб.м для круглых лесаматэрыялаў, піламатэрыялаў усіх парод шырынёй не менш за 100 мм і таўшчынёй не менш за 100 мм, неабразную пілапрадукцыю ўсіх парод таўшчынёй больш за 50 мм. Для неабразных піламатэрыялаў усіх парод таўшчынёй менш за 50 мм - 15 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 20 еўра за 1 куб.м. Для абразной пілапрадукцыі хвойных парод - 5 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 5 еўра за 1 куб. м, для абразной струганай пілапрадукцыі хвойных парод - 2 працэнты ад мытнага кошту, але не менш за 3 еўра за 1 куб.м.

Што датычыцца дранкі, то ўстаноўлены стаўкі ў памеры 35 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 10 еўра за 1 куб.м. Для драўняна-стружкавых шліфаваных і арыентавана-стружкавых пліт - 7,5 працэнта ад мытнага кошту, для пліт з арыентаванай стружкай (OSB) і аналагічных пліт, а таксама пліт драўняна-валакністых - 5 працэнтаў, для фанеры клеенай, панэлей фанераваных і аналагічнай слаістай драўніны - 2 працэнты.

На думку Мінлясгаса, прыняцце пастановы дасць магчымасць стымуляваць паглыбленне перапрацоўкі ў краіне і, як вынік, вырабляць і экспартаваць прадукцыю з больш высокай дабаўленай вартасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі