Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2020, 15:09

У Беларусі ўстаноўлены новыя нормы расходу паліва ў галіне транспартнай дзейнасці

31 сакавіка, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Новыя нормы расходу паліва ў галіне транспартнай дзейнасці ўстаноўлены пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 2 ад 10 лютага 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Нормы расходу паліва ўстаноўлены для легкавых і грузавых бартавых аўтамабіляў, самазвалаў, седлавых цягачоў, аўтобусаў, фургонаў, грузапасажырскіх, інкасацыйных аўтамабіляў, аўтабетоназмяшальнікаў, аўтавышак, лесавозаў, аўтакранаў, буравых установак, аўтамабіляў тэхдапамогі і лабараторый, а таксама камунальнага прызначэння. Акрамя таго, вызначаны нормы для спецыяльных дарожна-будаўнічых аўтамабіляў, для пад'ёмнікаў і вышак, колавых трактароў, міні-трактароў і мотаблокаў, бульдозераў, пагрузчыкаў, экскаватараў, снегаачышчальнікаў, аўтамабіляў-рэфрыжэратараў, катараў і іншай рачной тэхнікі, каткоў, а таксама кранаў на чыгуначным хаду і чыгуначна-будаўнічых машын.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 11 красавіка 2016 года.

Нормы расходу паліва прымяняюцца для вызначэння нарміруемых затрат, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, па 31 снежня 2019 года ўключна.

З 1 студзеня бягучага года з мэтай спрашчэння падатковага адміністравання і скарачэння працазатрат указам нумар 503 прадастаўлена права кіраўнікам арганізацый самастойна ўстанаўліваць нормы расходу аўтамабільнага паліва для мэт падаткаабкладання. Кіраўнік можа сам прымаць рашэнне аб дыферэнцыяцыі норм расходу паліва ў залежнасці ад розных умоў эксплуатацыі аўтамабіля. Пры гэтым рэкамендуецца ўлічваць парадак прымянення паніжэння (павышэння) норм расходу паліва, змешчаны ў інструкцыі нумар 141.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі