Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2025, 09:46

У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2025 года для дзяржпатрэб

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2025 года, што закупляецца для дзяржаўных патрэб. Адпаведная пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 25 сакавіка 2025 года нумар 25 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, фіксаваная цана (без ПДВ) за 1 т ячменю, які пастаўляецца для харчовых мэт, складзе Br289,18, піваварнага - Br478,35.

Кошт пшаніцы (у залежнасці ад класа) - ад Br419,12 да Br523,36; жыта, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў муку, - Br370,04; аўса для харчовых мэт (у залежнасці ад класа) - ад Br291,07 да Br385,83; грэчкі, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы (у залежнасці ад класа), - ад Br515,77 да Br623,23.

У залежнасці ад класа цана 1 т проса - ад Br269,32 да Br293,98; алейнага семя рапсу для харчовых мэт - Br1117,53, для тэхнічных мэт - Br1084,56.

Кошт 1 т цукровых буракоў устаноўлены на ўзроўні Br105,57/Br84,27 (кандыцыйная/некандыцыйная), пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення - Br531,59.

Таксама дакументам вызначаны надбаўкі да фіксаваных цэн пры закупках для дзяржпатрэб.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі