Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2025, 12:25

У Беларусі ўдакладнены парадак правядзення дзяржаўнага будаўнічага нагляду

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Дакумент падрыхтаваны ў мэтах прывядзення нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў Дзяржбуднагляду, у адпаведнасць з асобнымі ўказамі Прэзідэнта.

"У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 6 чэрвеня 2025 года нумар 227 "Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці" пастановай удакладняюцца правы органаў Дзяржбуднагляду пры ажыццяўленні дзейнасці ў частцы доступу на аб'екты і атрымання ад удзельнікаў будаўніцтва неабходных дакументаў. Згодна з указам Прэзідэнта ад 11 жніўня 2025 года нумар 301 "Аб будаўніцтве аб'ектаў сотавай сувязі" пералік аб'ектаў, на якіх не ажыццяўляецца дзяржаўны будаўнічы нагляд, дапоўнены аб'ектамі сотавай рухомай электрасувязі вышынёй да 27 метраў уключна", - паведамілі ў прэс-службе.

Удакладняецца тэрміналогія і ўносіцца шэраг змяненняў юрыдычнага і рэдакцыйна-тэхнічнага характару. Таксама для спрашчэння працэдур у будаўніцтве з пераліку дакументаў, якія прадстаўляюцца заказчыкам пры звароце за выдачай заключэння па пабудаваным аб'екце, выключаюцца копіі плацежных даручэнняў, якія пацвярджаюць пералічэнне мэтавых адлічэнняў на ўтрыманне органаў Дзяржбуднагляду.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі