ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2017, 11:55

У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў бульбы. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 27 верасня ў Беларусі ўбрана 50,1 працэнта плошчаў бульбы, што складае 15,3 тыс. га. Усяго сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў краіне накапана 484,5 тыс. т бульбы. У Брэсцкай вобласці накапана 81,5 тыс. т, у Віцебскай - 45,9 тыс. т, Гомельскай - 63,1 тыс. т, Гродзенскай - 60,7 тыс. т, Мінскай - 148,9 тыс. т, Магілёўскай - 84,3 тыс. т Ураджайнасць бульбы складае 317 ц/га.

Таксама ў Беларусі ўбрана 27,7 працэнта плошчаў цукровых буракоў, што складае 27,1 тыс. га. Усяго ў краіне накапана 1,212 млн т цукровых буракоў, у Брэсцкай вобласці - 189,6 тыс. т, у Гродзенскай - 468,5 тыс. т, Мінскай - 488,1 тыс. т, Магілёўскай - 66,4 тыс. т. На буракапрыёмныя пункты вывезена 994,1 тыс. т цукровых буракоў (82 працэнты ад накапанага). Цукрыстасць буракоў складае 15,35 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі