Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2017, 09:56

У Беларусі ўбрана больш як палавіна плошчаў грэчкі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш як палавіна плошчаў грэчкі. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 21 верасня ў Беларусі ўбрана 50,2 працэнта плошчаў грэчкі, што складае 7,08 тыс. га. У Брэсцкай вобласці ўбрана 80,2 працэнта плошчаў, Гомельскай - 41 працэнт, Гродзенскай - 77,3 працэнта, Магілёўскай - 41,2 працэнта, Мінскай - 24,7 працэнта, Віцебскай - 32,2 працэнта. Усяго ў краіне намалочана 10,1 тыс. т грэчкі. Ураджайнасць склала 14,3 ц/га.

У цэлым у Беларусі намалочана больш за 7,6 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1 891,5 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1 353 тыс. т - Гродзенскай, 1 234,4 тыс. т - Брэсцкай, 1 172,9 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскім рэгіёне намалочана 998,7 тыс. т збожжа, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 977,9 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя (разам з грэчкай і просам) убраны з 2 138,2 тыс. га, што складае 99,2 працэнта агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (42,7 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі