Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 12:31

У Беларусі ўбралі грэчку з 97 працэнтаў плошчаў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбралі грэчку з 97 працэнтаў плошчаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,193 млн га, што складае 88,8 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 91,2 працэнта плошчаў (366,6 тыс. га), Віцебскай - 98,5 працэнта (352,2 тыс. га), Гомельскай - 85,6 працэнта (357,3 тыс. га), Гродзенскай - 88,7 працэнта (315,4 тыс. га), Мінскай - 85,7 працэнта (463,2 тыс. га), Магілёўскай - 85,7 працэнта (339,1 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,262 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 26,6 тыс. га (8,84 працэнта), намалацілі 193,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 72,8 ц/га. Грэчка ўбрана на 33,6 тыс. га (97 працэнтаў), намалочана 45,3 тыс. т пры ўраджайнасці 13,5 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 35,6 тыс. га, што складае 38,1 працэнта да плана. Бульбу ўбралі з 16,4 тыс. га плошчаў, або 62,9 працэнта ад запланаванага. Іншая агродніна ўбрана з 3,41 тыс. га плошчаў - гэта 50,4 працэнта ад плана.

Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 593,4 тыс. га, або 63,8 працэнта ад запланаванай плошчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі