Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2021, 17:12

У Беларусі ў студзені-жніўні пабудавалі больш за 29 тыс. кватэр

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - жніўні пабудавалі 29,2 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю амаль 2,52 млн кв.м жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1,04 млн кв.м, або 41,3 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 763,3 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 730,9 тыс. кв.м жылля, або 29 працэнтаў ад агульнага ўводу па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі