Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2021, 14:10

У Беларусі ў студзені зафіксаваны пік спажывання электрычнай магутнасці за апошнія 8 гадоў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені зафіксаваны пік спажывання электрычнай магутнасці за апошнія 8 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

"18 студзеня 2021 года пры сярэднясутачнай тэмпературы мінус 18,6 градуса быў зафіксаваны пік спажывання электрычнай магутнасці ў энергасістэме за апошнія 8 гадоў назіранняў. Гэта адно з самых вялікіх значэнняў пікавага спажывання магутнасці за апошнія 22 гады. Раней больш высокі паказчык фіксавалі толькі ў 2006, 2012, 2013 гадах. Пікавае спажыванне магутнасці звязана ў тым ліку з нізкімі тэмпературамі", - расказалі ў "Белэнерга".

Як адзначылі ў аб'яднанні, энергасістэма ўстойліва адпрацавала ў перыяд пікавага спажывання магутнасці, бесперабойна забяспечваючы спажыўцоў краіны цеплавой і электрычнай энергіяй.

"Таксама ў гэты дзень па запатрабаванні НЭК "Укрэнерга" была аказана дапамога ў прадастаўленні рэзерву магутнасці Украіне. Пастаўкі выкананы з мэтай забеспячэння ўстойлівай работы энергасістэмы Украіны ў перыяд неспрыяльных умоў надвор'я", - дадалі ў "Белэнерга".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі