Фота з архіва
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпы росту грашовага прапанавання прадаўжаюць запавольвацца. У сакавіку 2025 года прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў гадавым выражэнні склаў 16,8 працэнта супраць 22,4 працэнта ў сакавіку мінулага года, сярэдняй рублёвай грашовай масы - 28,7 працэнта супраць 32,2 працэнта. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Пад уплывам існуючых працэсаў дэвалютызацыі эканомікі паляпшаецца структура грашовай масы. Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў сакавіку 2025 года ўзрасла да 61,5 працэнта супраць 55,8 працэнта годам раней.
Назіраецца рост цікавасці да тэрміновых банкаўскіх дэпазітаў у беларускіх рублях. У сакавіку 2025 года гадавы прырост сярэдняй велічыні тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб склаў 36,8 працэнта, юрыдычных асоб - 52,4 працэнта. Як вынік, доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных і юрыдычных асоб у сярэдняй рублёвай грашовай масе павялічылася за апошнія 12 месяцаў з 39,9 працэнта да 44,9 працэнта.
Удзельная вага найбольш ліквідных грашовых сродкаў (наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты) у сярэдняй рублёвай грашовай масе за год скарацілася на 4,3 працэнтнага пункта. Тэмпы гадавога прыросту сярэдняга значэння названых сродкаў запаволіліся з 23 працэнтаў да 18,6 працэнта, у тым ліку наяўных грошай у абароце - з 32,9 працэнта да 21,5 працэнта.-0-