Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2022, 17:53

У Беларусі ў лістападзе зафіксавана дэфляцыя

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 98,9 працэнта, са снежнем 2021 года - 112,4 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 98,2 працэнта, са снежнем 2021 года - 113,9 працэнта.

Харчовыя тавары ў лістападзе патаннелі на 0,6 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і падаражэлі на 13 працэнтаў у параўнанні са снежнем 2021-га.

Цэны на нехарчовыя тавары знізіліся на 2,2 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і выраслі на 14,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.

Паслугі патаннелі на 0,4 працэнта ў параўнанні з кастрычнікам і падаражэлі на 8,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2021-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі