ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2020, 11:36

У Беларусі ў лёгкай прамысловасці працуе каля 91 тыс. чалавек

Фота з архіва
Фота з архіва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лёгкай прамысловасці Беларусі працуе каля 91 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У Беларусі ў сферы лёгкай прамысловасці задзейнічана каля 2 тыс. арганізацый, якія забяспечваюць больш за 3 працэнты ўсяго аб'ёму прамысловай вытворчасці. Айчынныя прадпрыемствы лёгкай індустрыі спецыялізуюцца на выпуску баваўняных і льняных тканін, тканін з хімічных валокнаў, дываноў і дывановых вырабаў, гарбарных тавараў, абутку, адзення, гарсэтных і панчошна-шкарпэтачных вырабаў і іншай прадукцыі.

Асноўныя вытворцы ў галіне: "Контэ Спа", "Мілавіца", "Магатэкс", "Свiтанак", "СветлагорскХімвалакно", "Элема", Аршанскі льнокамбінат, "Марк Фармэль", "Віцебскія дываны", Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне, "Белвест", "Камінтэрн", "Марко", Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, "Камволь", "Дываны Брэста" і іншыя.

У апошнія гады выпуск тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра ў краіне ўзрастае. Аб'ём вытворчасці прадукцыі галіны ў 2019 годзе склаў Br4 млрд (плюс 11,8 працэнта ў супастаўных цэнах да 2015 года). Удзельная вага Віцебскай вобласці ў аб'ёме прамвытворчасці - 23,5 працэнта, Брэсцкай - 12,2 працэнта, Гродзенскай - 16 працэнтаў, Магілёўскай - 13,4 працэнта, Гомельскай - 8,9 працэнта, Мінскай - 9,8 працэнта і Мінска - 12,2 працэнта.

У Беларусі ў мінулым годзе было выраблена 67,8 млн кв.м баваўняных тканін, 6,8 млн штук сталовай бялізны, 6,4 млн штук пасцельнай бялізны, 168,1 млн пар панчошна-шкарпэтачных вырабаў, 51,2 млн штук трыкатажных вырабаў, 9,1 млн штук адзення верхняга (акрамя трыкатажнага), 622 тыс. штук жаночых і мужчынскіх сумак, 625,5 млн кв.м нятканых матэрыялаў і вырабаў з іх (акрамя адзення).

Прадукцыя айчынных вытворцаў карыстаецца попытам на ўнутраным і знешнім рынках. У 2019 годзе тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра было экспартавана на $1,3579 млрд (плюс 0,7 працэнта да 2018 года) у 99 краін.

Штогод у другую нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі