Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі ў I паўгоддзі вырасла колькасць ІП

Эканоміка 12.09.2019 | 09:11
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі ў першым паўгоддзі вырасла, паведаміў 11 верасня журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Дзмітрый Красоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першым паўгоддзі 2019 года ў нас назіралася ўстойлівая тэндэнцыя росту ўсіх суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Асабліва парадавалі індывідуальныя прадпрымальнікі: іх колькасць вырасла амаль на 8,8 тыс., гэта значыць на 3,5 працэнта ў параўнанні з пачаткам года. Давно не было такой дынамікі прыросту. Што датычыцца малых і сярэдніх прадпрыемстваў, іх колькасць павялічылася на 2 працэнты", - сказаў Дзмітрый Красоўскі.

Паводле слоў прадстаўніка Мінэканомікі, такая дадатная дынаміка звязана з прынятымі мерамі па лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. "У першую чаргу, напэўна, гэта спрошчаны парадак пачатку дзейнасці: стала лягчэй пачынаць бізнес, пры гэтым адміністрацыйная нагрузка па выкананні пэўных патрабаванняў перанеслася на перыяд пасля пачатку работы. Гэта значыць, бізнес можа пачаць працаваць, атрымліваць даход і паступова выконваць працэдуры, стандарты, патрабаванні. За больш як гадавы перыяд (паводле даных на 1 ліпеня 2019-га) 9 тыс. суб'ектаў гаспадарання скарысталіся магчымасцю пачаць дзейнасць у паведамляльным парадку. З іх 3 тыс. - рознічны гандаль, 2 тыс. - перавозчыкі, паслугі транспарту, 1 тыс. - бытавыя паслугі", - адзначыў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў