Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2020, 15:17

У Беларусі ў гэтым годзе плануюць пабудаваць 135 тыс.кв.м арэнднага жылля

17 сакавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2020 годзе плануецца пабудаваць 135 тыс.кв.м арэнднага жылля, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

За кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю больш за 91 тыс. кв.м, больш за 43 тыс. кв.м - за кошт сродкаў суб'ектаў гаспадарання.

Больш за ўсё арэндных дамоў з'явіцца ў Мінскай вобласці (30,5 тыс. кв.м) і Мінску (22,3 тыс. кв.м). У Брэсцкай вобласці ў гэтым годзе будзе пабудавана 25,4 тыс. кв.м арэнднага жылля, Гомельскай - 16,3 тыс. кв.м, Гродзенскай - 13,88 тыс. кв.м, Магілёўскай - 14,84 тыс. кв. м, Віцебскай - 11,78 тыс. кв.м. У 2019 годзе ў краіне было ўведзена амаль 140 тыс. кв.м арэнднага жылля.

Як адзначылі ў прэс-службе, найбольшай папулярнасцю традыцыйна карыстаюцца невялікія адна- і двухпакаёвыя кватэры. Плата за карыстанне такім жыллём збіраецца на адпаведных рахунках і накіроўваецца на будаўніцтва новых арэндных дамоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі