Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача на 2025 год - максімальная канцэнтрацыя на выкананні планаў добраўпарадкавання, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка на нарадзе ў Мінсельгасхарчы, дзе разглядалася пытанне зносу старых жывёлагадоўчых і іншых сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы Леанід Заяц, а таксама кіраўнікі абласных камітэтаў, прадстаўнікі галіны ў фармаце відэаканферэнцыі.
Знос старых жывёлагадоўчых і іншых сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў - адзін з напрамкаў плана мерапрыемстваў па рэалізацыі ўказа Прэзідэнта нумар 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. На гэтыя мэты прыцягваюцца сродкі рэспубліканскага бюджэту. Усяго прадугледжана знесці 543 будынкі і збудаванні: у Брэсцкай вобласці 207, Віцебскай - 124, Гомельскай - 64, Гродзенскай - 51, Мінскай - 35, Магілёўскай - 62 аб'екты.
Для кантролю за выкананнем задач створана рабочая група, куды ўвайшлі прадстаўнікі аблвыканкамаў і курыруючыя спецыялісты. На нарадзе адзначана, што работы пачаліся ўжо, але тэмпы трэба паскорыць.
Акрамя добраўпарадкавання, удзельнікі нарады абмеркавалі бягучыя пытанні палявых работ, закрыцця вільгаці і гатоўнасці сельгастэхнікі, раскарчоўкі садоў. Кожны рэгіён прадставіў справаздачу аб выкананні мерапрыемстваў, атрымаў адпаведныя задачы ад кіраўнікоў галіны.
"Неабходна ўзважана, прадумана і прагматычна прымаць рашэнні на месцах", - адзначыў Юрый Горлаў, дадаўшы, што добраўпарадкаванне тэрыторый - не толькі знос старых збудаванняў, але і стварэнне новых магчымасцей для развіцця вёскі.
Парадак павінен быць наведзены і ў прыватных падворках, невыкарыстоўваемыя землі важна ўключыць у абарот, падкрэслілі ў Мінсельгасхарчы.-0-