Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2024, 12:39

У Беларусі ў 2025 годзе могуць прыняць альтэрнатыўную сістэму рэгулявання цэн

 

Фота з архіва
Фота з архіва
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2025 годзе могуць прыняць альтэрнатыўную сістэму рэгулявання цэн. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад працуе над распрацоўкай альтэрнатыўнай сістэмы рэгулявання цэн у краіне. Асноўная задача - стварыць сістэму з найменшым умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння, але разам з тым забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, выпрацоўваецца некалькі варыянтаў. Яны будуць абмяркоўвацца ў тым ліку з бізнес-супольнасцю. "Калі ўсё будзе добра, то новая сістэма будзе прынята, магчыма, у наступным годзе", - адзначыў міністр.

Як паведамлялася, у 2022 годзе кіраўнік дзяржавы па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў Дырэктыву нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн". Дакумент быў прыняты ў мэтах неадкладнага і жорсткага рэагавання на сфарміраваную на спажывецкім рынку сітуацыю. Потым пастановай урада нумар 713 была ўведзена новая сістэма рэгулявання цэн. З таго часу ў дакумент уносіліся карэкціроўкі. Апошняя з іх - пастанова нумар 713(5), якой выводзяцца з цэнавага рэгулявання тавары высокага цэнавага сегмента, якія адносяцца да прадметаў раскошы і прэміум-класа, зніжаны надбаўкі імпарцёра на крупы грэцкія, макаронныя вырабы з пшаніцы, сокі, некаторыя агароднінныя, плодаагароднінныя, фруктовыя, ягадныя, панчошна-шкарпэтачныя вырабы, плітку керамічную, зубную пасту. Акрамя таго, з 21 кастрычніка 2024 года па май 2025-га ўстанаўліваюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны, а з 29 кастрычніка 2024 года па май 2025-га - гранічныя максімальныя рознічныя цэны на свежыя агуркі, яблыкі, цыбулю рэпчатую, бульбу харчовую, капусту белакачанную, буракі сталовыя, моркву, за выключэннем мытых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі