Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2018, 18:15

У Беларусі ў 2018 годзе плануюць пабудаваць каля 900 тыс. кв. м жылля з дзяржпадтрымкай

16 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануюць пабудаваць каля 900 тыс. кв. м жылля з дзяржпадтрымкай. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Чорны ў час выязнога пасяджэння падагульняючай калегіі Мінбудархітэктуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца пабудаваць каля 4 млн кв. м жылля, у тым ліку амаль 900 тыс. кв. м - з дзяржпадтрымкай. "Для гэтага ёсць сродкі. На гэтыя мэты прадугледжана накіраваць больш за Br645 млн крэдытных рэсурсаў, што на 31,3 працэнта больш, чым у 2017-м. У тым ліку Br526 млн - з улікам указа нумар 240. ААТ "БПБ-Ашчадбанк" і ААТ "Белінвестбанк" дадаткова да гэтай суме прапанавалі яшчэ Br66 млн", - сказаў міністр.

У 2017 годзе ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю амаль 3,8 млн кв. м жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, што склала 108,4 працэнта да ўстаноўленага задання. З дзяржаўнай падтрымкай - 587,9 тыс. кв. м пры заданні 501,5 тыс. кв. м.

Як адзначыў Анатоль Чорны, важным дасягненнем стала стрымліванне росту цэн у будаўніцтве. Так, сярэдні кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржаўнай падтрымкай, склаў па выніках года Br784, што ніжэй за заданне на Br64. Гэты ўзровень ніжэйшы за сярэднямесячную заработную плату работнікаў па краіне (Br815,2). "Псіхалагічны рубеж пераадолелі. Суадносіны заработнай платы і кошту квадратнага метра складае 0,96. Гэта сур'ёзны паказчык. Задача на 2018 год утрымаць яго. На гэта павінны быць нацэлены, як мясцовыя органы ўлады, так і прадстаўнікі будаўнічай галіны", - канстатаваў ён.

За 2017 год павялічана ўдзельная вага будаўніцтва ў ВУП рэспублікі з 4,6 працэнта да 5,3 працэнта. Таксама на працягу мінулага года назіраўся плаўны рост аб'ёмаў падрадных работ. Аднак, падкрэсліў Анатоль Чорны, гэтага пакуль недастаткова для аднаўлення страчаных пазіцый апошніх двух гадоў. Ён таксама нацэліў будаўнікоў на нарошчванне экспарту будаўнічых тавараў і паслуг, падкрэсліўшы, што гэта з'яўляецца адной з асноўных задач галіны на 2018 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі