Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 12:21

У Беларусі трэба ўрэгуляваць пытанне з камісіямі банкаў за аперацыі - эксперт

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі трэба ўрэгуляваць пытанне з камісіямі банкаў за аперацыі. Такое меркаванне выказаў старшыня Клуба фінансавых дырэктараў Андрэй Карпунін у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Банкі не змогуць у аднабаковым парадку змяняць стаўку па раней выдадзеным крэдыце - адпаведныя папраўкі ў Банкаўскі кодэкс прайшлі першае чытанне ў парламенце. На думку Андрэя Карпуніна, гэта вельмі пазітыўны зрух.

"Наступны крок - думаю, трэба будзе гаварыць аб камісіях банкаў, іх тарыфах. Бо цяпер як - банк заклікае кліентаў да сябе, прапануючы нізкія камісіі або наогул іх адсутнасць. Праходзіць шэсць месяцаў, і раптам мы даведаемся, што гэта каштуе ўжо Br1,5 або Br6", - заўважыў Андрэй Карпунін. Такі своеасаблівы "парад камісій" не можа задавольваць кліентаў.

Праблемныя пытанні ўзнімаюць прамысловыя прадпрыемствы. Намеснік старшыні рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП" Святлана Семянюк адзначыла, што на пагашэнне крэдытаў і пазык можа ісці да 40 працэнтаў выручкі прадпрыемстваў (а па асобных прадпрыемствах гэта лічба яшчэ большая).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі