Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2022, 12:49

У Беларусі травы ўбраны больш як з 90 працэнтаў плошчаў

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы ўбраны больш як з 90 працэнтаў плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 28 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 66,5 працэнта запланаваных плошчаў, Гродзенскай - 97,7 працэнта, Магілёўскай - 96,9 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Травы ўбраны з 1 млн 178,7 тыс. га, што складае 93,5 працэнта да скошанага. Аднагадовыя травы ўбралі з 19,4 тыс. га, што 5,16 працэнта плошчаў. Нарыхтавана 243,7 тыс. т сена (25,5 працэнта да плана), 7 млн 106,9 тыс. т сенажу (52,9 працэнта) і 241,7 тыс. т сіласу (1,27 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 22,7 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі