Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы больш як 1,1 млн га, што эквівалентна 79,8 працэнта ад запланаванага. Колькі травяных кармоў нарыхтавалі работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, расказалі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Нарыхтоўка кармоў для жывёлы ідзе дынамічна. Паводле актуальных даных, убраны з палёў травы першага ўкосу на плошчы 980,7 тыс. га, што складае 88,8 працэнта да скошанага. У Брэсцкай вобласці касавіцу ўжо завяршылі, у Мінскай вобласці, дзе скошана 96,4 працэнта траў, яна набліжаецца да фінішу, яшчэ ў трох абласцях набірае абароты: у Гродзенскай вобласці першы ўкос траў выкананы на 90,8 працэнта плошчаў, у Магілёўскай - на 72,9 працэнта, у Гомельскай - на 64,6 працэнта. Работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці скасілі травы на 42,9 працэнта запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана таксама звыш 5 млн т сенажу - 35,9 працэнта да плана (у тым ліку ў палімернай упакоўцы 108,3 тыс. т), 27,5 тыс. т сена - 3,81 працэнта да плана і 205,2 тыс. т сіласу - 0,99 працэнта.
Прадаўжаюць гаспадаркі таксама праводзіць вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя. Работы выкананы на 42,1 працэнта ад плана.-0-