Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2024, 09:03

У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на больш як 1 млн га

Фота з архіва
Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на больш як 1 млн га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 чэрвеня, травы першага ўкосу скошаны на 1,032 млн га (73,5 працэнта). Усяго траў убрана 89,3 працэнта з плошчы 922 тыс. га. Нарыхтавана 74,3 тыс. т сена (10,6 працэнта), 5,016 млн т сенажу (37,7 працэнта) і 195,8 тыс. т сіласу (0,95 працэнта). Усяго плануецца атрымаць больш як 9,8 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 15,1 працэнта.

Шматгадовых траў на ворнай зямлі падсеяна 85,8 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі