Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2024, 10:40

У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на 80 працэнтах запланаваных плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва
14  чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі травы першага ўкосу скошаны на 80 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1124,2 тыс. га, або 80 працэнтах ад плана. Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1018,3 тыс. га, што складае 90,6 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 29,3 тыс. га, а ўбраны з плошчы 16,28 тыс. га - 55,6 працэнта да скошанага.

Нарыхтавана 86,5 тыс. т сена - 12,4 працэнта да плана, 5639,9 тыс. т сенажу - 42,3 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 166,7 тыс. т) і 203,6 тыс. т сіласу - 0,99 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў больш як 9,8 млн т кармавых адзінак. На гэты час нарыхтавана 17 працэнтаў ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць больш як 20,5 млн т, сенажу - 13,3 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,5 млн т), сена - 700,4 тыс. т.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі