Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі створаны ўмовы для добраахвотнай сертыфікацыі арганічнай прадукцыі - Дзяржстандарт

Эканоміка 18.11.2019 | 19:55

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўмовы для правядзення добраахвотнай сертыфікацыі арганічнай прадукцыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту, каменціруючы меры па рэалізацыі закона "Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі", які ўступіў у сілу 18 лістапада.

Прадпрымальнік або фізічная асоба могуць заявіць аб тым, што іх прадукцыя з'яўляецца арганічнай, прайшоўшы добраахвотную сертыфікацыю ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці і атрымаўшы права маркіраваць яе знакам "Арганічны прадукт".

Цяпер у якасці органа па сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці акрэдытаваны Навукова-практычны цэнтр па харчаванні НАН Беларусі. Завяршаюцца работы па акрэдытацыі Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі (БелДІМ). Адным з абавязковых патрабаванняў да органаў па сертыфікацыі з'яўляецца наяўнасць у іх акрэдытаванай выпрабавальнай лабараторыі, якая мае парк сучаснага інструментальнага абсталявання па кантролі шырокага спектра рэчываў - хімічных забруджвальнікаў, у першую чаргу пестыцыдаў.

З улікам таго, што ў краіне пакуль адсутнічае вопыт сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці, распрацаваны і прыняты часовыя метадычныя рэкамендацыі па правядзенні добраахвотнай сертыфікацыі. Пры іх падрыхтоўцы вывучаліся міжнароднае і еўрапейскае заканадаўства і вопыт у гэтай галіне, а таксама РФ, Казахстана, Украіны, іншых краін.

Працэс сертыфікацыі ўключае наступныя этапы: падачу і разгляд заяўкі і камплекта прыкладзеных дакументаў, аналіз стану вытворчасці, адбор узораў прадукцыі і іх выпрабаванні. У наменклатуру кантралюемых паказчыкаў у абавязковым парадку ўключаецца колькасць у саставе астаткаў пестыцыдаў. Сертыфікат пры станоўчых рэзультатах будзе выдавацца на 5 гадоў з далейшай штогадовай планавай перыядычнай ацэнкай.

Часовыя метадычныя рэкамендацыі па добраахвотнай сертыфікацыі будуць прымяняцца да канца 2020 года. У будучым спецыялісты адпрацуюць спецыфічныя падыходы да добраахвотнай сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці.

"Прымяненне названых патрабаванняў і падыходаў накіравана на тое, каб забяспечыць спажыўцу ўпэўненасць у тым, што сертыфікаваная прадукцыя сапраўды з'яўляецца арганічнай", - падкрэслілі ў Дзяржстандарце.

У камітэце адзначылі, што пакуль у краіне адсутнічаюць тавары са знакам "Арганічны прадукт". Разам з тым айчынныя арганізацыі ўжо звяртаюцца за тлумачэннямі па добраахвотнай сертыфікацыі, праяўляючы цікавасць да гэтай работы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.