Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 13:01

У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання - Турчын

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання, адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын у час парламенцкіх слуханняў на тэму "Прававыя і практычныя аспекты паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання. Інвестар можа разлічваць на палітычную і сацыяльную стабільнасць, адсутнасць якіх-небудзь узрушэнняў. У сваю чаргу Беларусь разглядае замежныя інвестыцыі як дадатковую крыніцу фінансавых рэсурсаў краіны для абнаўлення і пашырэння асноўнага капіталу. Інвестыцыйнае заканадаўства рэспублікі пабудавана на сусветных прынцыпах, яно гарантуе ўсе правы інвестара, не падзяляе інвестараў на ўнутраных і знешніх, дапускае прымяненне брытанскага і любога іншага права і арбітражу", - сказаў Аляксандр Турчын.

У Беларусі дзейнічае закон "Аб інвестыцыях", распрацаваны пры ўдзеле Міжнароднай фінансавай карпарацыі. "Мы падпісалі больш за 60 міжнародных пагадненняў аб заахвочванні і абароне інвестыцый. Беларусь - паўнапраўны член Шматбаковага агенцтва па гарантаванні інвестыцый. Усё гэта гарантуе абарону інвестара і страхаванне рызык па прынятых міжнародных стандартах. Практычна ўся тэрыторыя нашай краіны - гэта сукупнасць прэферэнцыйных рэжымаў, па якіх інвестарам прадастаўляюцца падатковыя, мытныя льготы і іншыя перавагі для паспяховай рэалізацыі праектаў. Гэта рэжымы ў свабодных эканамічных зонах, у сярэдніх і малых гарадскіх паселішчах, у сельскай мясцовасці, у "Вялікім камені" і Парку высокіх тэхналогій, парку "Аўгустоўскі канал", - заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Работа па ўдасканаленні дзелавога і інвестыцыйнага клімату ў Беларусі праводзіцца на сістэмнай аснове. "Нядаўна ўрадам была прынята новая праграма дзейнасці да 2020 года. У ёй пытанне ўдасканалення інвестыцыйнага клімату замацавана ў якасці аднаго з прыярытэтаў эканамічнай палітыкі бліжэйшага часу. Пастаўлена амбіцыйная задача стварэння ў Беларусі лепшых у ЕАЭС умоў для прыцягнення інвестыцый, вызначаны механізмы яе вырашэння", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Таксама асноўнымі задачамі з'яўляюцца ўдасканаленне механізма дзейсных гарантый замежным інвестарам і разняволенне дзелавой ініцыятывы ўнутры краіны. "У гэтым напрамку працуем сумесна з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па законапраекце аб карэкціроўцы закона "Аб інвестыцыях", што дасць магчымасць забяспечыць удасканаленне норм, якія датычацца гарантый абароны правоў інвестараў. Выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні ўмоў інвестыцыйнай дзейнасці і павышэнні эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзяржорганаў з інвестарамі, якія пакладзены ў аснову праекта Дэкрэта Прэзідэнта, які прадугледжвае карэкціроўку Дэкрэта нумар 10. Гэта дасць магчымасць знізіць нагрузку на інвестараў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Ствараемае празрыстае і прадказальнае заканадаўства стане для інвестараў і бізнесу гарантам стабільнасці работы на нашым рынку", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі