Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2020, 10:31

У Беларусі створана рабочая група па распрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана міжведамасная рабочая група для распрацоўкі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 сакавіка 2020 года нумар 179, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Міжведамаснай рабочай групе трэба арганізаваць падрыхтоўку праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021 год і планавы перыяд, а таксама каардынаваць работу дзяржаўных органаў і арганізацый па распрацоўцы праекта самой праграмы. Міністэрству эканомікі даручана ажыццяўляць арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці групы.

Яе кіраўніком назначаны міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на першага намесніка прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі