21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай ад 15 сакавіка 2019 года нумар 6 скарэкціравала сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з пастановай сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2020 год складзе 106,1 працэнта замест устаноўленых раней 106,8 працэнта.
Таксама ўстаноўлены адпаведны паказчык на 2021 год - 105,8 працэнта.
Сярэднегадавы прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на бягучы год складае 107,3 працэнта.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-