Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2021, 17:46

У Беларусі скарэкціраваны парадак закупак арганізацыямі за кошт уласных сродкаў

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціраваны парадак закупак тавараў, работ, паслуг за кошт уласных сродкаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 ліпеня 2021 года нумар 415, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Згодна з прынятымі змяненнямі, уведзены абавязак вывучэння кан'юнктуры рынку пры правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы з абгрунтаваннем немэтазгоднасці або немагчымасці закупкі ў вытворцаў або іх збытавых арганізацый. А абавязак прымянення прэферэнцыйнай папраўкі выключаны, але іншае можа быць устаноўлена вышэйшым дзяржаўным органам (арганізацыяй).

Пры правядзенні канкурэнтных працэдур рассылаць запрашэнні неабходна будзе ў тым ліку арганізацыям, якія ўваходзяць у склад аднаго холдынга, дзяржаўнага аб'яднання. Таксама вызначаны пералік тавараў, пры закупцы якіх трэба забяспечыць мінімальную долю беларускай прадукцыі.

Акрамя таго, згодна з пастановай, будзе неабходна на працягу месяца накіроўваць у МАРГ інфармацыю аб асобах, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), што часова не дапускаюцца да закупак.

Змяненні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі