Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2018, 13:42

У Беларусі шукаюць інвестараў для радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'явілі конкурс па перадачы ў канцэсію чатырох аб'ектаў - радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.

Конкурсы па выбары інвестара для заключэння канцэсійнага дагавора праводзяцца для радовішча кварцавых пяскоў Гарадное (усходняя частка) у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама трох нафтаперспектыўных участкаў - Акуліцкая плошча (Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці), Пазнякевіцкая плошча (Ельскі раён Гомельскай вобласці) і Паўднёва-Аршанскі нафтаперспектыўны ўчастак (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці).

Усяго ў Беларусі для перадачы ў канцэсію ў мэтах прыцягнення інвестыцый у геалагічнае вывучэнне нетраў, распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў прапануецца 15 аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі