Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2024, 10:45

У Беларусі сабрана больш як 2,1 млн т цукровых буракоў

Фота з архіва
Фота з архіва
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 8 кастрычніка, сабралі 2,1411 млн т цукровых буракоў з ураджайнасцю 456 ц/га, убрана 47 тыс. га пасяўных плошчаў, што складае 45,2 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі таксама сабралі 443,3 тыс. т бульбы, сярэдняя ўраджайнасць караняплода па краіне склала 313,1 ц/га. Усяго ўбрана 14,2 тыс. га пасяўных плошчаў, або 81,5 працэнта ад плана.

Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, у Беларусі таксама сабрана 78,4 тыс. т агародніны з ураджайнасцю (без уліку агародніннага гарошку) 318,7 ц/га. Уборка ўраджаю агародніны завяршылася на плошчы больш як 3 тыс. га, што складае 60 працэнтаў ад плана.

Падняты, акрамя таго, 43,8 тыс. га льнотрасты (98,2 працэнта да ўборачнай плошчы). На сёння нарыхтавана 140,4 тыс. т ільнотрасты, сярэдняя ўраджайнасць па краіне 33,8 ц/га.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі