Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2024, 09:13

У Беларусі рыхтуюцца да серыйнай вытворчасці айчынных легкавых электрамабіляў

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуюцца да серыйнай вытворчасці айчынных легкавых электрамабіляў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Зацверджана комплексная праграма па выпуску доследна-прамысловай партыі беларускіх электрамабіляў у колькасці пяці штук. Няма ніякіх сумненняў, што пастаўленая задача будзе выканана ва ўстаноўленыя тэрміны. Плануем у жніўні-верасні завяршыць вытворчасць гэтых пяці легкавых электрамабіляў. Далей пробная эксплуатацыя і выпрабаванні. І да канца года плануем падысці да серыйнай вытворчасці гэтых электрамабіляў", - сказаў Пётр Пархомчык.

Таксама ў планах вытворчасць усёй кампанентнай базы для айчынных электрамабіляў на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці. Вызначаны канкрэтныя заводы, якія рыхтуюцца да выпуску неабходных кампанентаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі