Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2020, 12:55

У Беларусі распрацуюць 362 стандарты для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны перспектыўны план на 2020-2030 гады па распрацоўцы дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Усяго ў яго ўключана 362 стандарты (285 СТБ і 77 ДАСТ). Яны будуць распрацоўвацца для рэалізацыі такіх мэт, як "Ліквідацыя голаду" (47 стандартаў), "Чыстая вада і санітарыя" (68), "Недарагая і чыстая энергія" (66), "Дастойная работа і эканамічны рост" (17), "Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура" (44), "Устойлівыя гарады і населеныя пункты" (61), "Адказнае спажыванне і вытворчасць" (31), "Барацьба са змяненнем клімату" (28).

Дзяржаўныя і міждзяржаўныя стандарты будуць распрацоўвацца на аснове стандартаў Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO), Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (IEC), Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі (CEN) і Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі ў электратэхніцы (CENELEC).

"Распрацоўка запланаваных стандартаў будзе садзейнічаць стварэнню ўмоў для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі. Пры гэтым план разглядаецца як прыкладны арыенцір, які будуць актуалізаваць па меры з'яўлення новых міжнародных і рэгіянальных стандартаў, а таксама нацыянальных стандартаў развітых краін свету", - дадалі ў прэс-службе.

План складзены на аснове прапаноў рэспубліканскіх дзяржорганаў і іншых зацікаўленых суб'ектаў тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Азнаёміцца з ім можна на сайце Дзяржстандарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі