Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2019, 11:45

У Беларусі распрацоўваюць інфраструктурную стратэгію да 2030 года

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальную інфраструктурную стратэгію да 2030 года распрацуюць у Беларусі. Падыходы па яе фарміраванні абмеркавалі на пасяджэнні Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савета (МІКС) пад старшынствам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі пытанні яе ўвязкі з асноўнымі стратэгічнымі дакументамі Беларусі і месца ў агульнай сістэме дзяржаўнага планавання і прагназавання. Іншымі тэмамі для абмеркавання сталі ход рэалізацыі праекта па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, канцэпцыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП), якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў у сферы адукацыі і спорту. Таксама ў ходзе мерапрыемства была зацверджана справаздача аб дзейнасці МІКС за 2018-2019 гады.

Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет быў створаны ў мэтах правядзення паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі і каардынацыі развіцця аб'ектаў інфраструктуры, у тым ліку ў рамках ДПП. У яго ўваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, бізнес-асяроддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі