Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2020, 14:47

У Беларусі распрацавана новая сістэма прэміравання мясцовай улады за высокія рэзультаты

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацавана новая сістэма прэміравання мясцовай улады за высокія эканамічныя рэзультаты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод дакументаў, вынесеных на разгляд Прэзідэнта, быў праект указа аб дадатковым стымуляванні мясцовых органаў улады. Урад прапануе падтрымаць кіраўніцтва і работнікаў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў за высокія фінансавыя і эканамічныя рэзультаты.

"У першую чаргу гэта напаўненне мясцовага бюджэту, дадатковыя даходы і прырост. Калі яны будуць перасягаць сярэднеабласныя паказчыкі, магчыма ўвядзенне новай сістэмы прэміравання кіраўніка раёна і непасрэдна работніка выканкама, які будзе вызначацца найбольш высокім рэзультатам", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер яшчэ на нарадзе, распрацаваны дакумент нацэлены на разняволенне ініцыятывы на месцах. "Думаю, гэта добрая прапанова - падтрымаць дзяржслужачых першаснага звяна, якія, як справядліва гаворыць Прэзідэнт, знаходзяцца на перадавой, ад іх работы залежыць эканамічны поспех развіцця краіны ў цэлым, - сказаў ён. - Пры гэтым не прапануецца змяняць існуючую сістэму аплаты працы ў дзяржапараце. Яна сёння паспяхова функцыянуе, прадоўжыць спакойна працаваць і далей. Пытанне толькі ў тым, каб дапоўніць яе магчымасцю прастымуляваць за асобныя добрыя рэзультаты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі