Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2024, 16:44

У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 54,1 тыс. га

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 54,1 тыс. га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 54,1 тыс. га, што складае 8,68 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 28,7 тыс. га, Віцебскай - 1,07 тыс. га, Гомельскай - 6,09 тыс. га, Гродзенскай - 13,2 тыс. га, Мінскай - 4,23 тыс. га, Магілёўскай - 0,83 тыс. га. Таксама аграрыі пачалі сяўбу аднагадовых траў - яны пасеяны на 6,74 тыс. га, што складае 3,79 працэнта ад плана.

Узворванне глебы праведзена на 258,3 тыс. га, што складае 33,8 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 183,2 тыс. га - гэта 29,4 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1026,9 тыс. га (67,2 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне - 253,6 тыс. га (59 працэнтаў да плана), шматгадовыя травы на ворыве - 109,3 тыс. га (11,8 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 158,3 тыс. га (12,6 працэнта да плана).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі