Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 красавіка 2021, 10:31

У Беларусі прыняты новыя буднормы для аўтазаправачных станцый

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 30 лістапада 2020 года нумар 96, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Аўтазаправачныя станцыі". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні пры праектаванні ўзвядзення і рэканструкцыі аўтамабільных заправачных станцый, а таксама пры праектаванні іншых аб'ектаў у непасрэднай блізкасці ад аўтамабільных заправачных станцый у частцы мінімальных адлегласцей (проціпажарных разрываў). Пры капітальным рамонце будынкаў і збудаванняў патрабаванні гэтых будаўнічых норм прымяняюцца ў аб'ёме, які адпавядае праектнай дакументацыі на правядзенне капітальнага рамонту, улічваючы, што пры капрамонце захоўваюцца асноўныя аб'ёмна-планіровачныя і канструктарскія рашэнні.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі