Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 11:06

У Беларусі прыняты новыя будаўнічыя нормы

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, пастановай нумар 90 ад 16 лістапада 2020 года зацверджаны будаўнічыя нормы "Гідратэхнічныя збудаванні спецыяльнага прызначэння". Яны ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання гідратэхнічных збудаванняў спецыяльнага прызначэння: гідраэлектрастанцый, суднаходных шлюзаў, партовых збудаванняў, збудаванняў суднабудаўнічых і суднарамонтных прадпрыемстваў, рыбапрапускных і рыбаахоўных збудаванняў.

Пастановай Мінбудархітэктуры нумар 86 ад 16 лістапада 2020 года зацверджаны буднормы, якія датычацца генеральных планаў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да распрацоўкі генеральных планаў у складзе праектнай дакументацыі ўзводзімых і рэканструюемых будынкаў і збудаванняў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама генеральных планаў прамысловых вузлоў.

Усе гэтыя будаўнічыя нормы распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Яны будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі