Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2024, 10:43

У Беларусі прапануюць абмеркаваць ліцэнзаванне імпарту асобных відаў тавараў з драўніны

Фота з архіва
Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў з драўніны", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У прыватнасці, праектам прадугледжваецца ўвядзенне ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у краіну шэрага тавараў тэрмінам на 6 месяцаў шляхам выдачы ліцэнзіі.

Тавары, у адносінах да якіх уводзіцца часовае ліцэнзаванне ўвозу ў Беларусь, - гэта пліты драўняна-стружкавыя і пліты з арыентаванай стружкай (OSB); пліты драўнянавалакністыя; драўляныя вокны, балконныя дзверы і іх рамы, парогі; папера і кардон шматслойныя з усімі беленымі слаямі; скрынкі з гафрыраванай паперы або гафрыраванага кардону; мяшкі і пакеты з паперы; мэбля драўляная для сталовых і жылых пакояў.

Дакумент распрацаваны з мэтай падтрымкі беларускага вытворцы, стварэння спрыяльных умоў для развіцця новай імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай айчыннай вытворчасці, павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, змяншэння прытоку імпартнай прадукцыі ў Беларусь.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - канцэрн "Беллеспаперапрам".

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 24 мая па 3 чэрвеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі