Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2018, 09:41

У Беларусі прапануецца ўвязаць аплату ЖКП з якасцю аказаных паслуг

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца ўвязаць аплату ЖКП з якасцю аказаных паслуг, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, перадае БЕЛТА.

"Калі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі выраслі, то, вядома ж, паслуга павінна быць аказана якасна. Ёсць розныя механізмы. Цяпер ініцыятыва заключаецца ў тым, каб за няякасную паслугу чалавеку прадастаўляць скідку, якая павінна быць, вядома, істотнай, каб чалавек меў права на пераразлік за няякасна аказаную паслугу. Такім чынам мы будзем стымуляваць арганізацыі да павышэння эфектыўнасці і аказання якасных жыллёва-камунальных паслуг. Эксперты ўжо выпрацавалі рашэнне, цяпер яно праходзіць стадыю ўзгаднення з зацікаўленымі ведамствамі", - сказаў Аляксандр Церахаў.

Таксама ў планах далейшае зніжэнне сабекошту ЖКП. "Больш як Br260 млн мы сэканомілі ў 2016 годзе, Br110 млн - у 2017-м. Рэзервы, вядома, ёсць. У прыватнасці, зачын ёсць у сферы цеплазабеспячэння. Вядома, гэта самая дарагая паслуга не толькі для грамадзян, але і ў цэлым для краіны, - адзначыў міністр. - Любое павышэнне тарыфаў павінна быць цесна ўвязана з даходамі грамадзян, яно знаходзіцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы. Гэта значыць, што гаварыць аб нейкім рэзкім павышэнні тарыфаў дачасна".

Вялікая ўвага ўдзяляецца таксама забеспячэнню насельніцтва якаснай пітной вадой. Падрыхтаваны праект закона аб пітным водазабеспячэнні, які знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. У Беларусі плануецца пабудаваць больш за 1,2 тыс. станцый ачысткі ад прымясей жалеза, навесці парадак у эксплуатацыі інжынерных сетак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі