Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2020, 12:54

У Беларусі прапануецца стварыць гарбарны холдынг

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца стварыць гарбарны холдынг, паведаміла сёння журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў па развіцці гарбарнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзем прапаноўваць ураду новую структуру: стварэнне беларускага гарбарнага холдынга. На сёння ў нас тры старыя ігракі - гарбарныя камбінаты ў Мінску, Бабруйску і Гродне. У мінулым годзе ў нашу каманду дабавілася гарбарнае прадпрыемства ў Магілёве, яны паказалі сябе як даволі стабільныя вытворцы і ігракі на рынку. Мы ім будзем прапаноўваць уваходжанне ў холдынг, але гэта прыватны бізнес, яны будуць самі прымаць рашэнне", - расказала Таццяна Лугіна.

Далучыцца да холдынга, калі яго стварэнне будзе адобрана, прапануюць і магілёўскаму прадпрыемству "Мажаліт", якое займаецца вытворчасцю жэлаціну.

Паводле слоў кіраўніка канцэрна, стварэнне холдынга прапануецца з улікам вопыту іншых краін: Італіі, Польшчы, Узбекістана і Расіі. "Мы разумеем, што сёння гэта галіна павінна сапраўды мець значную аддачу, таму, глабальна прааналізаваўшы плюсы і мінусы, цяперашнія падыходы і падыходы, якія мы хацелі б мець, мы выходзім з новай прапановай", - растлумачыла Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, у I квартале гэтага года сітуацыю ў гарбарнай галіне ўдалося крыху палепшыць. Складскія запасы шкур на складах мясакамбінатаў зніжаны практычна на 20 працэнтаў. На Br1,1 млн зменшылася дэбіторская запазычанасць перад мясакамбінатамі.

Трэба правесці работу над павышэннем запатрабаванасці айчыннай сыравіны. Два буйнейшыя вытворцы абутку - "Белвест" і "Марко" - пакуль імпартуюць вялікі аб'ём скуры. "Калі дробны бізнес, нашы галантарэйшчыкі і абутнікі паказваюць 60-70 працэнтаў спажывання ўнутранай скураной сыравіны, то ў двух гэтых холдынгаў вялікі імпартны складнік. Ад гэтага мы і адштурхоўваліся, прапануючы новыя падыходы. Каб матываваць абутніка прыйсці на нашы гарбарныя заводы, мы павінны выпусціць тавар па цане і якасці, якія адпавядалі б іх чаканням і патрабаванням", - адзначыла старшыня канцэрна "Беллегпрам".

"Трэба ператвараць гарбарную галіну ў эфектыўны бізнес. Ва ўсім свеце гэты напрамак з'яўляецца даволі прыбытковым", - рэзюмавала Таццяна Лугіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі