Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі прапануецца пашырыць магчымасці выкарыстання электронных грошай

Эканоміка 11.09.2019 | 17:51

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца пашырыць магчымасці выкарыстання электронных грошай. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Нормамі праекта пастановы прадугледжваецца пашырэнне магчымасці выкарыстання плацежных інструментаў і электронных грошай пры безнаяўных разліках за набытыя тавары (работы, паслугі).

У абгрунтаванні да праекта пастановы адзначаецца, што ў Беларусі створаны прававыя ўмовы для правядзення аперацый з электроннымі грашамі. Аднак на практыцы выкарыстанне такога сродку плацяжу пры набыцці тавараў, работ, паслуг не атрымала шырокага распаўсюджвання, хоць такі сродак плацяжу мае шэраг пераваг у параўнанні з безнаяўнымі грашовымі сродкамі.

Прадугледжваецца, што сістэма разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай дасць магчымасць пакупнікам праводзіць разлікі з суб'ектамі гаспадарання за набытыя тавары без выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі. Рэгістрацыя фізічнай асобы ў сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай будзе праводзіцца з дапамогай аўтэнтыфікацыі ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі.

Выкарыстанне такога механізма мае наступныя перавагі: няма неабходнасці адлічэнняў замежным плацежным сістэмам Visa, MasterCard і інш.; кошт інфраструктуры для ажыццяўлення плацяжоў з дапамогай электронных грошай у некалькі разоў ніжэйшы ў параўнанні з інфраструктурай для аплаты з дапамогай банкаўскіх картак; кошт камісіі ніжэйшы ў параўнанні з камісіяй за плацяжы банкаўскімі карткамі.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па падатках і зборах. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 11 па 21 верасня ўключна на электронны адрас: 202_3@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне праекта пастановы".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.