Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2021, 12:32

У Беларусі прадоўжылі ліцэнзаванне экспарту макулатуры

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжылі ліцэнзаванне экспарту макулатуры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2021 года нумар 263, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза рэгенерыруемыя папера або кардон (макулатура і адходы) будуць экспартавацца па разавых ліцэнзіях. Ліцэнзія будзе выдавацца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з "Беллеспаперапрамам".

Міністэрству замежных спраў даручана інфармаваць аб гэтым рашэнні Еўразійскую эканамічную камісію і Выканаўчы камітэт СНД, а таксама ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні аналагічнай меры іншымі дзяржавамі - членамі ЕАЭС.

Кантраляваць выкананне названай абмежавальнай меры будзе Дзяржаўны мытны камітэт.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу шасці месяцаў.

Раней Беларусь уводзіла часовае ліцэнзаванне экспарту за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) макулатуры і адходаў з сярэдзіны кастрычніка 2020 года. Як адзначалі ў "Беллеспаперапраме", гэтыя меры накіраваны на абарону ўнутранага рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі