Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжылі дазвол прымаць наяўную валюту па экспартных дагаворах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 16 лістапада 2024 года нумар 853/28, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 363/13 ад 7 чэрвеня 2022 года. Адпаведны дазвол прадоўжаны па 31 снежня 2025 года (да гэтага дзейнічаў па 31 снежня 2024 года).
Як раней тлумачылі ў Нацбанку, пастанова нумар 363/13 была прынята для пашырэння магчымасцей беларускіх экспарцёраў і аказання ім падтрымкі ў бягучых замежнаэканамічных умовах.-0-